Russian Belarusian English
rtmoivc@brest.by Регистратура 8(01645) 9-53-53 Приемная 8(01645) 9-10-26 Горячая линия 8(01645) 9-10-26 0800-1300 1400-1700

Витаем Вас маладыя спецыялiсты

16 кастрычніка 2019 года адбылося святочнае мерапрыемства з нагоды пасвячэнне ў прафесію маладых медыцынскіх работнікаў, якія ў гэтым годзе прыехалі на працу ў наш раён. Яно стала добрай традыцыяй і штогод ладзіцца ў новым фармаце. Сёлета маладым спецылістам прапанавалі наведаць Івацэвіцкі гісторыка-краязнаўчы музей для экскурсіі і сустрэчы з адміністарцыяй i прафкамам раённай бальніцы пасля яе.

У гэтым годзе на работу ў раён прыехала як ніколі многа новаспечаных медыцынскіх работнікаў – 35 маладых спецылістаў, 11 з іх – урачы. Падчас мерапрыемства вітаў моладзь намеснік галоўнага ўрача УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ” Аляксандр Машко. Ён зазначыў, што маладыя людзі трапілі ў цікавы раён, і выказаў надзею, што большасць з прысутных застануцца тут жыць. Раённая бальніца дае добрую падрыхтоўку, і гэтым варта скарыстацца. Як расказаў старшыня прафсаюзнай арганізацыі і загадчык клініка-дыягнастычнай лабараторыі УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ” Вячаслаў Жагальскі, адміністарцыя бальніцы імкнецца стварыць усе ўмовы для таго, каб маладыя спецыялісты заставаліся працаваць у раёне пасля адпрацоўкі. Напачатку іх працоўнага шляху ім аказваецца дапамога ў вырашэнні жыллёвага пытання. У іх ёсць магчымасць павышать сваю кваліфікацыю, уплываць на памер заробку – браць падпрацоўку ў межах медыцынскай установы, сумяшчаць прафесіі. Акрамя таго, райбальніца – пастаянны ўдзельнік турзлётаў, разнастайных спартыўных і культурных мерапрыемстваў, наведвальнік семінараў і выстаў, арганізатар займальных паездак, і найперш менавіта маладым і актыўным прапанавана падтрымліваць ініцыятывы прафкама і бавіць вольны час разам з калектывам. За прызвыя месцы ў спаборніцтвах – прэміі, таму можна спалучыць прыемнае з карысным. Прафсаюз можа пранаваць некаторыя бонусы сваім членам, напрыклад, аплаціць палову абанемента на наведванне плавальнага басейна. І ўвогуле аказаць падтрымку моладзі ў вырашэнні пытанняў, якія могуць ўзнікнуць на першым працоўным месцы.

Напрыканцы мерапрыемства маладым спецыялістам былі ўручаны сувеніры ад прафкама  раённай бальніцы. А пасля яны змаглі пагутарыць за гарбатай у нефармальнай абстаноўцы, пазнаёміцца бліжэй. Дзяўчаты і хлопцы яшчэ ўчора былі студэнтамі, цяпер калегі, але многія стануць і сябрамі.

Автор: Вячеслав Жогальский, председатель первичной  профсоюзной организации УЗ «Ивацевичская ЦРБ» г. Ивацевичи.

Мы на карте

Регистратура 8(01645) 9-53-53

Приемная 8(01645) 9-10-26

Горячая линия 8(01645) 9-10-26

0800-1300
1400-1700

Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.