Russian Belarusian English
rtmoivc@brest.by Регистратура 8(01645) 9-53-53 Приемная 8(01645) 9-10-26 Горячая линия 8(01645) 9-10-26 0800-1300 1400-1700

Усе на дыспансерызацыю:

 абавязковы агляд ужо прайшлі больш за 9 тысяч жыхароў раёна 

У раёне пацягваецца дыспансерызацыя, якая з 2023 года стала абавязковай для беларусаў. Дарослыя ва ўзросце ад 18 да 39 гадоў абавязаны праходзіць яе раз у тры гады, ва ўзросце ад 40 гадоў і старэйшыя – штогод. Дыспансерызацыя – гэта анкетаванне і агляд пацыента для выяўлення фактараў рызыкі развіцця хранічнага неінфекцыйнага захворвання, і кансультаванне, каб устараніць тыя фактары, на якія можна паўплываць.

Загадчык раённай паліклінікі Ірына ПАЛІЙ нагадала, што перад тым, як накіравацца да ўрача-спецыяліста ці да ўрача агульнай практыкі, цяпер варта завітаць у ка­бінет дыспансерызацыі (вас усё роўна туды накіруюць, калі абавязковы агляд сёлета вамі яшчэ не пройдзены). Там вас сустрэне не ўрач, а памочнік урача агульнай практыкі. Медработнік правядзе анкетаванне (адкажаце пісьмова на 25 пытанняў з варыянтамі адказаў) і агляд: вызначыць рост, вагу, акружнасць таліі, падлічыць індэкс масы цела, памерае артэрыяльны ціск.

У залежнасці ад узросту і выяўлення фактараў рызыкі развіцця захворвання могуць быць назначаны аналізы, ЭКГ, дадатковыя абследаванні – для выяўлення анка­логіі кішэчніка, прастаты, мамаграфія. Яны бясплатныя для таго, хто праходзіць дыспансерызацыю. Пры неаб­ходнасці вашым лячэннем, медыцынскім наглядам зой­мецца ўрач агульнай практыкі ці ўрач-спецыяліст, да якога вы будзеце накіраваныя пасля дыспансерызацыі.

У аддзяленні агульнаўрачэбнай практыкі райбаль­ніцы працуюць два кабінеты дыспансерызацыі – № 342 з 8.00 да 20.00 і № 344 – з 8.00 да 16.00. Таксама па­добныя кабінеты адкрытыя ў гарадскіх бальніцах у Це­ляханах і Косаве, у амбулаторыях.

Патрапіць у кабінеты дыспансерызацыі ў раённай паліклініцы можна, заказаўшы талон у рэгістратуры, ін­факіёску ці на сайце talon.by. Талоны выдаюцца ў абодва кабінеты. Паклапаціцеся пра сябе, прайдзіце дыспансе­рызацыю, яна – крок да здароўя і даўгалецця, а будучае – за прафілактыкай захворванняў.

Вольга МАЦВЕЕНЯ.

 

Мы на карте

Регистратура 8(01645) 9-53-53

Приемная 8(01645) 9-10-26

Горячая линия 8(01645) 9-10-26

0800-1300
1400-1700

Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.