Russian Belarusian English
rtmoivc@brest.by Регистратура 8(01645) 9-53-53 Приемная 8(01645) 9-10-26 Горячая линия 8(01645) 9-10-26 0800-1300 1400-1700

14 ЧЭРВЕНЯ - СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ ДОНАРА

Па законе сумлення

3 чэрвеня з раніцы ў аддзяленне пералівання крыві УАЗ «Івацэвіцкая ЦРБ» ішлі людзі, у большасці - медыкі, каб падаць прыклад бязвыплатнага донарства Валянціна Сірыдзіна, санітарка, кроў здае на працягу амаль дзесяці гадоў, не лічыла колькі, але з іх два разы ў год на бязвыплатнай аснове. «Пасля здачы крыві цудоўна сябе адчуваю, а калі сур’ёзна, то разумею, што кроў - гэта выратаванне жыцця многім людзям, - кажа Валянціна Аляксееўна. - Унучцы пераліванне крыві рабілі, таму па законе сумлення здаць кроў - гэта чалавечы абавязак. Сёння ты дапамог, а заўтра хтосьці табе. У любой справе такі закон».

Вадзіцель аўтагаража УАЗ «Івацэвіцкая ЦРБ» Вадзім Лагвіновіч: «Кроў трэба лю­дзям, мала што можа здарыцца з любым чалавекам. Першы раз я здаў кроў у Ду- шанбэ ў Таджыкістане падчас баявых дзе- янняў. Потым быў доўгі перапынак, а гады чатыры назад зноў стаў здаваць рэгулярна раз у два месяцы, на бязвыплатнай ас- нове - некалькі разоў у год».

Валянціна Іскра, санітарка Косаўскай гарадской бальніцы: «Кроў здаю з 1994 года, ужо 10 гадоў, як ганаровы донар. 74 данацыі. Сачу за харчаваннем, за нагруз- камі на арганізм, каб здадзеная кроў пры- несла карысць людзям. І буду здаваць да тае пары, пакуль мяне будуць запрашаць. Чаму не дапамагчы людзям?»

Віталь Дубешка, кантралёр вайсковай часці 7404: «Першы раз здаў кроў у 2016 годзе. Тады з таварышамі за кампанію прыйшоў. З таго часу стаў здаваць рэгу- лярна. Спадзяюся, што камусьці вырата- ваў жыццё».

Таццяна Собка, адміністратар сеткі УАЗ «Івацэвіцкая ЦРБ»: «Прыйшла першы раз. Даўно хацела, збіралася, рыхтавалася, але ўсё не атрымлівалася. А сёння ўсё склалася выдатна. Хочацца людзям дапа- магаць, бо я маці, жонка і працую ў ме- дыцынскай сферы. Цяжкасці са здароўем былі ў маіх сваякоў, цётцы пералівалі кроў, і мой абавязак супадае з памкненнем душы: быць удзячнай людзям, якія рату- юць жыцці, і самой рабіць крок для выра- тавання кагосьці».

Бязвыплатна, дарэчы, - гэта не зна- чыць бясплатна. Кампенсацыю атрымліва- юць донары ў 22 рублі і прадуктаў харча- вання на 5 рублёў.

- Мы час ад часу праводзім акцыі, звяртаемся да донараў аб здачы крыві на бязвыплатнай аснове, - расказвае загад- чыца аддзялення пералівання крыві УАЗ «Івацэвіцкая ЦРБ» Святлана Галавач. - Ёсць сярод донараў і людзі, якія здаюць кроў толькі на бязвыплатнай аснове. Гэта іх унутранае перакананне, што дапама-
гаць людзям трэба толькі так. У цэлым па краіне амаль 18 працэнтаў бязвыплатнага донарства, а па Брэсцкай вобласці - амаль 40. У нашым аддзяленні каля 30 донараў штомесяц здаюць кроў на бязвыплатнай аснове. Гэта высокі паказчык.

У запасе кроў у аддзяленні пералівання заўсёды ёсць, але бывае, што раптам пат- рэба ў той ці іншай групе рэзка ўзрастае. У базе дадзеных на сённяшні дзень 377 ак- тыўных донараў. З іх ганаровых, тых, хто здаў болей 40 данацый, - 85. Два разы на год донары праходзяць медыцынскі агляд. З вынікамі абследаванняў прыходзяць у аддзяленне і там перад данацыяй у кож­нага бяруць кроў на аналіз на ВІЧ, гепатыт В і С, сіфіліс, бо галоўная задача - не на- шкодзіць здароўю донара і атрымаць бяс- печную, якасную кроў.

Святлана Мікалаеўна, з якой перы- ядычнасцю донары здаюць кроў на бяз­выплатнай аснове? - пытаюся.

Усё залежыць ад патрэбы. Перы- ядычнасці няма. Адзін-два разы на год до- нары згодны здаць кроў на бязвыплатнай аснове. Ідуць на гэта асэнсавана. З вялі- кай павагай адношуся да нашых донараў. Яны рыхтуюцца, сочаць за сваім станам, каб кроў была сапраўды харошай, - адказ- вае загадчык аддзялення. - Канешне, кроў - гэта дорага. Кроў, якую здаюць донары, мы дзелім на два кампаненты: на плазму і эрытрацыты. Эрытрацыты, а годнасць іх 35 дзён, і часткова плазму мы выкарыс- тоўваем у нашай бальніцы, частку плазмы адпраўляем у Ганцавічы на перапрацоўку ў альбумін. Сёлетні план - здаць 348 літраў. Узамен мы атрымліваем альбумін. Прэпа- рат вельмі дарагі - літр 20-працэнтнага альбуміна каштуе амаль паўтары тысячы долараў. Але кроў нічым не заменіш.

Якія захады прадпрымаюцца ў по- шуку новых донараў?

Я б хацела ўзнавіць тое, што было раней, - донарства ад сваякоў хворых, якія маюць патрэбу ў пераліванні крыві. На жаль, пакуль гэты працэс ідзе з цяж- касцю. Звычайна я іду да ўсіх такіх хво­рых, якія атрымліваюць плазму ці эры- трацыты, і прашу іх пагаварыць са свая- камі. За чатыры месяцы ў нас было больш за 260 пераліванняў. Мы пералілі больш за 80 літраў эрытрацытнай масы, болей 40 літраў плазмы, каля 10 літраў альбуміна, і толькі адна дачка хворай прыйшла і здала кроў. Хацелася б, каб людзі разумелі, што трэба дапамагаць сваім сваякам, каб і на- сельніцтва больш сур’ёзна і асэнсавана па- дыходзіла да гэтага пытання. Крыві трэба многа і не толькі тым, хто трапіў у аварыю ці каму робяць аперацыю. Сёння шмат крыві аддаём у тэрапію, дзе скарыстоўва- ецца яе больш, чым у рэанімацыі і хірургіі разам узятых.

Якія матывы ў людзей, хто адмаў- ляе ў здачы крыві?

Была ў мяне размова з маладым мужчынам, жонцы якога пералівалі шмат крыві. Шукалі па ўсёй вобласці, а ён у ад- каз: «Гэта не мая праблема. Яна хворая, ляжыць у бальніцы. Дзе хочаце, там і дас- тавайце». Няма нічога страшней за раўна- душша. І на гэтым фоне не можа не рада- ваць учынак 20 юнакоў з прафліцэя сель- скагаспадарчай вытворчасці, якія па пер- шым поклічы, добраахвотна і бязвыплатна прыйшлі і сталі донарамі. Дзякаваць ім, а таксама дырэктару і медсястры ліцэя за арганізацыю гэтай акцыі. Не толькі за здадзеную кроў, якая ўжо пераліваецца хворым, а і за ўпэўненасць у тым, што хворыя не адзінокія і да нас прыйдуць яшчэ нераўнадушныя людзі.

Сёння ў 62 краінах свету існуюць службы пералівання крыві, поўнасцю за- снаваныя на добраахвотным донарстве крыві. Па статыстыцы кожны трэці чала- век у свеце за жыццё атрымлівае або кроў або прэпараты крыві. Дэкларацыя Сусвет- най арганізацыі аховы здароўя заклікае ўсе краіны, у тым ліку і Беларусь, забяспе- чыць да 2020 года стапрацэнтнае донар- ства крыві. Задаволіць свае патрэбы ў крыві і яе кампанентах любая краіна можа толькі пры ўмове, што донарамі з’яўляюцца не меней 1-3 працэнтаў дона- раздольнага здаровага насельніцтва.

Сёлета аддзяленне пералі- вання крыві праводзіць не пер­шую акцыю, якая папуляры- зуе бязвыплатнае донарства. За чатыры месяцы 121 донар здаў кроў на бязвыплатнай ас- нове.

- Без перабольшання, гэта армія вы- ратавання - сапраўдная, імклівая і вельмі- вельмі добрая, - казала Святлана Мікала- еўна, дзякуючы ад душы донарам. - Дзя- куючы ім, жывуць людзі, якія перамаглі хваробу, і ў кожнай перамозе ёсць кропля іх крыві.

Падчас акцыі, якая праводзілася 3 чэр- веня, бязвыплатна кроў здалі 11 чала- век. Чарговая акцыя адбылася і 6 чэрвеня. Кожны здаровы жыхар нашага раёна можа падтрымаць гэтую гуманную ідэю.

 

Аперацыйная медсястра Таццяна Юрына з ганаровым донарам Валянцінай Іскра.

Першы раз здала кроў Таццяна Собка.

Валянціна БОБРЫК.

Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.

 

Мы на карте

Регистратура 8(01645) 9-53-53

Приемная 8(01645) 9-10-26

Горячая линия 8(01645) 9-10-26

0800-1300
1400-1700

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.