Russian Belarusian English
rtmoivc@brest.by Регистратура 8(01645) 9-53-53 Приемная 8(01645) 9-10-26 Горячая линия 8(01645) 9-10-26 0800-1300 1400-1700

На гэты раз першыя!

Нашы ўрачы стаматолагі-тэрапеўты Арцём Лушчыц і Аляксей Шаўчук перамаглі на конкурсе прафесійнага майстэрства «Лепшы па прафесіі» сярод урачоў стаматолагаў-тэрапеўтаў Брэсцкай вобласці.

Пераможцы конкурсу «лепшы па прафесіі» Арцём Лушчыц і Аляксей Шаўчук.

Ужо шосты год запар на базе УАЗ «Брэсцкая стаматалагічная паліклініка» збіраюцца лепшыя з лепшых спецыялісты Брэстчыны.

Сёлета за пуцёўку на рэспубліканскі конкурс змагаліся сем пар урачоў з Брэста, Пінска, Баранавіч, Бярозы, Жабінкі і Івацэвіч. І трэба адзначыць, нашы стаматолагі штогод удала прадстаўляюць раён на прафесійных конкурсах рознага кшталту.

Так, Арцём Лушчыц, урач стаматолаг- тэрапеўт стаматалагічнага аддзялення УАЗ «Івацэвіцкая ЦРБ», ужо другі раз «штур- маваў» гэты прэстыжны прафесійны кон­курс. Некалькі гадоў таму ён у пары с кале- гам урачом стаматолагам-артапедам Рама­нам Струнеўскім быў трэцім. Тады маладыя ўрачы па дзесяці конкурсных крытэрыях на- бралі 94 балы са ста магчымых! Сёлета была іншая форма адзнакі, балы не агучваліся, рашэнне журы прымала па выніках фота- справаздачы. Побач з кожнай парай урачоў працаваў адзін з членаў журы, які вёў фота- фіксацыю кожнага моманту работы. Яшчэ адна навінка гэтага конкурсу - цяпер урачы працавалі са знаёмымі пацыентамі. Работа абмяжоўвалася часам, на рэстаўрацыю зуба адводзілася максімум дзве гадзіны. Журы на чале з кандыдатам медыцынскіх навук, да- цэнтам другой кафедры тэрапеўтычнай ста- маталогіі БДМУ Аляксандрам Бутвілоўскім, цікавіла ўсё: ад сустрэчы пацыента і збору анамнэзу да паліроўкі рэстаўрацыі.

Так, падчас узнагароджвання перамож- цаў журы адзначыла, што конкурс «мала- дзее», амаль усе канкурсанты - гэта ўрачы з працоўным стажам не больш за пяць-сем гадоў, аднак узровень работ расце. Ва ўмо- вах такой сур’ёзнай канкурэнцыі нашы ста- матолагі сталі лепшымі. Другое і трэцяе месцы занялі ўрачы з Брэста.

- Працаваць з фотафіксацыяй нам не ў навінку, - адзначыў наш пераможца Арцём Лушчыц. - Увесь платны прыём пацыентаў мы таксама праводзім з гаджэтам у руках, людзі як правіла не адмаўляюць нам. Бо так атрымліваецца, што кожны этап работы ўрача пад кантролем самога хворага. Гэта 

дапамагае наладзіць кантакт з пацыентам. Прынцып работы «да» і «пасля» ўжо пры- жыўся ў многіх элітных прыватных клініках, усе плюсы фота ацанілі і нашы пацыенты. Я, у сваю чаргу, дзякую кіраўніцтву аддзя- лення і бальніцы за магчымасць працаваць у сучасных умовах з якаснымі апаратурай і матэрыяламі. Гэта і дае магчымасць разві- вацца і канкурыраваць з калегамі з іншых раёнаў.

Не здзіўляе той факт, што ў такіх добрых умовах работы адзін за адным «куюцца» та- ленавітыя кадры. Вось і загадчык стама- талагічнага аддзялення, урач стаматолаг- тэрапеўт, Юрый Кавалевіч адзначыў, што сёлета канкурсантаў прыйшлося нават вы- біраць з некалькіх пар жадаючых. Галоўны скарб любога кіраўніка - гэта кадры. Калі яны ёсць, то ёсць магчымасць развіваць ад- дзяленне, пашырацца і пашыраць пералік паслуг. Так, у мінулым годзе ў нас адкрыўся платны стаматалагічны кабінет у педыят- рычным аддзяленні УАЗ «Івацэвіцкая ЦРБ», нядаўна з’явіліся новыя паслугі - цяпер у нас праводзяць дэнтальную імплантацыю і працуюць з мульцібондынг сістэмай (брэ­кеты). Здаровая канкурэнцыя і найноўшыя формы работы даюць свой плён. Так, ста- маталагічнае аддзяленне сёлета занесена на раённую Дошку Гонару, па пэўных пра- фесійных паказчыках мы лідзіруем у воб- ласці, а нашы маладыя ўрачы становяцца лепшымі на Брэстчыне. А ўжо восенню пе- раможцы - Арцём Лушчыц і Аляксей Шаў- чук - прадставяць вобласць на рэспублі- канскім этапе конкурсу. Пажадаем ім пос- пехаў!

Наталля ГЕРБЕДЗЬ, фота аўтара

Мы на карте

Регистратура 8(01645) 9-53-53

Приемная 8(01645) 9-10-26

Горячая линия 8(01645) 9-10-26

0800-1300
1400-1700

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.