Russian Belarusian English
rtmoivc@brest.by Регистратура 8(01645) 9-53-53 Приемная 8(01645) 9-10-26 Горячая линия 8(01645) 9-10-26 0800-1300 1400-1700

3 чэрвеня ў аддзяленні пералівання крыві УАЗ «Івацэвіцкая ЦРБ» праводзілася акцыя бязвыплатнага донарства.

У раёне на сённяшні дзень зарэгістравана 377 актыўных донараў.

Праводзіцца работа па павелічэнні колькасці донараў, якія здаюць кроў на бязвыплатнай аснове. Донар не прафесія, не работа, не рамяство, але гэтымі людзьмі ганарыцца наша краіна, раён, таму што донары дораць іншым людзям самае каштоўнае, што не выпрацаваць ніякімі тэхналогіямі, ні купіць у магазіне ці аптэцы, не замяніць чымсьці іншым – сваю кроў. Існуе пастаянная неабходнасць у рэгулярных пастаўках крыві, бо захоўваць яе можна толькі на працягу абмежаванага перыяду. Сёлета аддзяленне пералівання крыві праводзіць не першую акцыю, якая папулярызуе бязвыплатнае донарства. 3 чэрвеня 11 чалавек здалі кроў на бязвыплатнай аснове, і мы кажам ім вялікі дзякуй. Будзьце заўсёды здаровымі і заставайцеся заўсёды такімі ж шчодрымі і добрымі. Няхай у вашым жыцці будзе многа святла, цеплыні і радасці.

Наступная акцыя адбудзецца заўтра – 6 чэрвеня. Кожны здаровы жыхар нашага раёна можа падтрымаць гэтую гуманную ідэю.

Святлана Галавач,
загадчыца аддзялення і калектыў
аддзялення трансфузіялогіі
УАЗ «Івацэвіцкая ЦРБ».

Мы на карте

Регистратура 8(01645) 9-53-53

Приемная 8(01645) 9-10-26

Горячая линия 8(01645) 9-10-26

0800-1300
1400-1700

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.