Russian Belarusian English
rtmoivc@brest.by Регистратура 8(01645) 9-53-53 Приемная 8(01645) 9-10-26 Горячая линия 8(01645) 9-10-26 0800-1300 1400-1700

Дзень адчыненых дзвярэй ва УАЗ «Івацэвіцкая ЦРБ»

17 мая ў другой палове дня УАЗ «Івацэвіцкая ЦРБ» гасцінна сустракала старшакласнікаў гарадскіх школ і Ліцэя Івацэвіцкага раёна - тут праводзіўся «Дзень адчыненых дзвярэй».

- Вучні выпускных класаў напрыканцы навучальнага года стаяць перад выбарам далейшага шляху ў жыцці, і тыя, хто марыць звязаць сваё жыццё з прафесіямі меды- цынскіх работнікаў, атрымалі ўяўленне падчас сустрэчы аб рабоце нашай установы аховы здароўя і змогуць ў да- лейшым больш дакладна вызначыцца, у якую медыцын- скую ўстанову ім лепш паехаць паступаць, - казаў га- лоўны ўрач УАЗ «Івацэвіцкая ЦРБ» Васіль Юзэфовіч пасля выступлення на мерапрыемстве, падчас правядзення якога зала была поўная.

Перад старшакласнікамі і іх бацькамі выступілі і ма- ладыя спецыялісты: інструктар-валеолаг Аляксандр Тэддэр, урач-дыягност Валянціна Апановіч і дэрматавенеро- лаг-касметолаг Юлія Монцік. Яны расказалі пра тое, як іх
сустрэлі ў Івацэвіцкай ЦРБ, як ім тут працуецца, што не пашкадавалі аб тым, што бралі мэтавыя накіраванні пры паступленні. Актыўна задавалі пытанні падчас сустрэчы бацькі выпускнікоў, якіх найбольш і цікавілі пытанні ат- рымання мэтавага накіравання, яго плюсы і мінусы.

У рамках сустрэчы з амаль што сённяшнімі абітурыентамі прадстаўнікі Слонімскага і Пінскага медыцынскіх каледжаў расказвалі пра свае ўстановы, пра тое, якія прафесіі ў іх можна атрымаць, як забяспечваюцца на- вучэнцы жыллём, якое студэнцкае жыццё іх чакае.

Прадстаўнікі адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта УАЗ «Івацэвіцкая ЦРБ» кансультавалі, адказвалі на пы- танні, а потым правялі экскурсію па структурных падраз- дзяленнях паліклінікі і райбальніцы.

Маладыя спецыялісты УАЗ «Івацэвіцкая ЦРБ» вы- ступілі перад выпускнікамі.

Валянціна БОБРЫК.

Мы на карте

Регистратура 8(01645) 9-53-53

Приемная 8(01645) 9-10-26

Горячая линия 8(01645) 9-10-26

0800-1300
1400-1700

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.