Russian Belarusian English
rtmoivc@brest.by Регистратура 8(01645) 9-53-53 Приемная 8(01645) 9-10-26 Горячая линия 8(01645) 9-10-26 0800-1300 1400-1700

Ва УАЗ «Івацэвіцкая ЦРБ» чакаюцца перамены

Перад медыцынскімі ўстановамі краіны стаіць задача да 2021 года перайсці на агульнаўрачэбны прынцып работы. УАЗ «Івацэвіцкая ЦРБ» таксама паступова робіць ухіл на прафілактычна-амбулаторную службу. Асноўнай фігурай у паліклініцы стане не тэрапеўт, а ўрач агульнай практыкі.

З другога боку, наспеў час зрабіць капі- тальны рамонт паліклінікі, з выдзяленнем да- датковых плошчаў пад кабінеты ўрачоў агуль­най практыкі, што не так проста ажыццявіць, улічваючы, што трэба захаваць ложкавы фонд тэрапеўтычнага аддзялення. Аб тым, як вя- дзецца работа па гэтых кірунках, наша інтэрв’ю з галоўным урачом УАЗ «Івацэвіцкая ЦРБ» Васіліем ЮЗЭФОВ1ЧАМ.

Васілій Міхайлавіч, атрымліваецца, што ў недалёкім будучым урачамі агульнай практыкі стануць усе ўчастковыя тэрапеўты?

Так, у будучым усе тэрапеўты будуць пра- цаваць па прынцыпе ўрача агульнай практыкі. Ужо другі год мы накіроўваем урачоў паліклінікі перавучвацца на ўрачоў агульнай практыкі. Гэта будзе ўніверсальны ўрач, які валодае шырокім колам ведаў у медыцыне. Але трэба не толькі пе- равучыць доктара, а і аснасціць кабінеты і адпа- ведным чынам арганізаваць работу. Праект пе- рахода на новы прынцып работы падразумявае зладжаную работу ўсёй каманды: урача, яго па- мочніка і медсястры.

Што гэта дасць?

Па нарматыве прадугледжваецца больш часу для агляду хворага, з другога боку, гэта накладвае пэўныя патрабаванні на ўрача. Гэта падразумявае, што апроч тэрапіі такі спецыяліст можа аказваць куды больш шырокі спектр дапа- могі пацыентам, чым участковыя тэрапеўты. Ён умее лячыць нейкую лёгкую паталогію органаў мовы і голасу, паталогію ўрача-афтальмолага - пачатковы кан’юктывіт, ён можа западозрыць і назначыць лячэнне нейкай неўралагічнай патало- гіі. І толькі ў складаных выпадках, калі не атрым- ліваем эфекту ад назначанага лячэння, адпраў- ляем на кансультацыю да вузкага спецыяліста. Тут жа, на агульнаўрачэбнай практыцы, завязана і прафілактычная работа. Інакш кажучы, раз- мяркоўваецца функцыя не толькі ўрача, а і што павінна рабіць медсястра, што - памочнік урача. У некаторых выпадках, каб зэканоміць час урача, дастаткова памочніка. Маю на ўвазе тых пацыен- таў, якія рэгулярна па сваёй паталогіі атрымліва- юць медыкаменты. Выпіска ім рэцэптаў, у тым ліку на льготных умовах, прафагляды будуць ус- кладзены на памочніка ўрача. На медсястру бу- дуць ускладвацца патранажы, афармленне ра­боты накшталт дзённага стацыянара на даму і г. д. Каб універсальны спецыяліст мог якасна і свое- часова аказваць дапамогу пацыентам, яму не- абходна і сучаснае абсталяванне. Для гэтага не- абходна на пэўную колькасць кабінетаў урачоў агульнай практыкі абсталяваць кабінеты агуль- нага карыстання, дзе будзе ўстаноўлена абсталя- ванне для функцыянальнай дыягностыкі: смады, холтары для сутачнага маніторынгу артэры- яльнага ціску і рытму сэрца, абсталяванне, каб можна было запісаць кардыяграму, выканаць прасцейшыя маніпуляцыі. Сёння тэрапеўты мес- цяцца ў маленькіх кабінетах, там няма месца, дзе можна размясціць памочніка ўрача, тым больш зрабіць маніпуляцыю.

З гэтага вынікае, што наспеў час для пера- размяшчэння кабінетаў, рамонтных работ...

Даўно да гэтага ішлі, і сёння бачым, што па некаторых профілях няма патрэбы ў той коль- касці стацыянарных ложкаў. У прыватнасці, гі- некалагічны ложак летась фактычна ў месяц два дні не выкарыстоўваўся. Занятасць ложку скла- дае 90 працэнтаў. І яно зразумела. Памяняліся тэхналогіі лячэння на працягу пяці-шасці гадоў, і нашы гінеколагі іх паспяхова асвоілі. Яны вы- конваюць і лапараскапічныя аперацыі. Зразу- мела, тэрмін лячэння пасля аперацыі значна ска- раціўся. Будзем казаць аб’ектыўна, і колькасць родаў зменшылася, і ў бліжэйшыя гады чакаць, што іх стане больш, не прыходзіцца. Памяня- ліся падыходы ў лячэнні і вядзенні цяжарнасці. Калі раней практыкавалася стацыянарнае ля- чэнне, то сёння больш выкарыстоўваем дзённы стацыянар. І самае галоўнае, хто лячыўся ў тэра- пеўтычным аддзяленні, ведаюць, што там умовы не вельмі. Адзін туалет на 30 чалавек. І ў палатах не камфортна. Вось і прыйшлі да высновы разам з санітарнай службай, тым больш і магчымасць з’явілася ў сувязі з 500-годдзем Івацэвічаў, ста- цыянар арганізаваць па-новаму, дзе ўшчыль- ніўшы, а дзе, захаваўшы ложкавы фонд, ства- рыць камфортныя ўмовы лячэння.

З чаго будзеце пачынаць?

На сёння плануем, першае, зрабіць пэўную перастаноўку па размяшчэнні гінекалагічных і акушэрскіх ложкаў. Частка гінекалагічных лож- каў будзе размешчана на плошчах хірургічнага аддзялення. А частка - на плошчах акушэрскага аддзялення. Пры гэтым, з санітарнай службай адпрацавалі пытанне, каб не было перасячэння цяжарных і парадзіх з гінекалагічнымі пацыен- тамі і пры карыстанні працэдурнага кабінета, і ў сталовай. Плошчы, якія вызваляцца з гінекалагіч- нага аддзялення, будуць аддадзены для тэрапеў- тычнага. Гэта другі паверх стацыянарнага кор­пуса. І мы гэты этап раздзяляем на дзве часткі. У бліжэйшыя паўтара тыдня пасля 17 красавіка мы плануем пачаць рамонтныя работы на трэцім паверсе паліклінічнага корпуса. Пры гэтым час- тка пацыентаў, каля паловы тэрапеўтычнага ад- дзялення, будзе пераведзена на плошчы гінека- лагічнага аддзялення. За кошт пераразмяшчэння ў нас дадасца плошчаў пад паліклініку, дзесьці паўпаверха. Жаночая кансультацыя будзе раз- мешчана на трэцім паверсе. І фактычна пачы- наем працаваць у новых умовах і рабіць рамонт. Мы максімальна пастараемся зменшыць уплыў будаўнічых работ на лячэбны працэс. Будаўнікі зробяць перагародку, наконт гэтага была рабочая планёрка пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Андрэя Рэгеса і з удзелам усіх за- цікаўленых асоб. Разумею, што будаўнікі ў пэў- най ступені будуць шумець, і загадзя звяртаюся да жыхароў раёна па разуменне, каб не крыўда- валі, што даводзіцца лячыцца з нязручнасцямі, бо закрыць аддзяленне ці перасяліць у асобнае памяшканне магчымасці няма. Гэта робіцца для таго, каб у перспектыве стала добра. Будаўнікам падчас рамонту будуць выдзелены асобныя лес- віцы, асобны ўваход, каб не перасякаліся патокі будаўнікоў і пацыентаў. Але часовыя нязручнасці ўсё роўна будуць. У цэлым, плануецца правесці ўвесь комплекс работ па капітальным рамонце поўнасцю ў нашым паліклінічным корпусе, не спыняючы работу. Будзем прыкладваць усе на- маганні, каб максімальна мінімізаваць праб- лемы.

За год будзе зроблены рамонт?

За год наўрад. На гэты год нам напачатку было выдзелена з райбюджэту 300 тыс. рублёў, на апошняй сесіі райсавета - дадаткова яшчэ 160 тыс. рублёў. Трэба зрабіць карэкціроўку праектнай дакументацыі... Аб нашым рамонце ведае наша абласное ўпраўленне аховы зда- роўя, старшыня райвыканкама і ў аблвыканкаме. Па меры магчымасці ў перспектыве будуць вы- дзелены дадатковыя сродкі, бо гэтых, вядома, недастаткова. Паралельна будзем абнаўляць мэблю тэрапеўтычнага аддзялення. Ужо закуп­лены і прывезены новыя ложкі. У кожнай палаце будзе асобны туалет і душ. Палаты будуць адна- мясцовыя, двухмясцовыя і пяцімясцовыя, будзе і платная палата. Ложкаў на сёння 65, іх і пасля рамонту застанецца 65, бо тэрапеўтычныя і кар- дыялагічныя ложкі запатрабаваныя.

Гутарыла Валянціна БОБРЫК.

Фота Валерыя МІСКЕВІЧА

Мы на карте

Регистратура 8(01645) 9-53-53

Приемная 8(01645) 9-10-26

Горячая линия 8(01645) 9-10-26

0800-1300
1400-1700

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.