Russian Belarusian English
rtmoivc@brest.by Регистратура 8(01645) 9-53-53 Приемная 8(01645) 9-10-26 Горячая линия 8(01645) 9-10-26 0800-1300 1400-1700

Маммоскан

Мамаскан – у Івацэвіцкай ЦРБ

Ва УЗ “Івацэвіцкая ЦРБ” праведзены мантаж лічбавага мамографа. Новае высокатэхналагічнае абсталяванне прызначана для ранняй дыягностыкі анкалагічных захворванняў малочнай залозы.

Як паведаміў галоўны ўрач УЗ “Івацэвіцкая ЦРБ”  В.М. Юзэфовіч, мамаскан закуплены за кошт сродкаў Міністэрства аховы здароўя. Мамограф поўнасцю зманціраваны, кабінет тэхнічна гатовы, але трэба праверыць усе параметры па радыяцыйнай бяспецы, на параметры паветра і гэтак далей. Калі будуць зроблены ўсе даследаванні, поўны пакет дакументаў прадаставім для Праматамнагляду і санітарнай службе. Як толькі атрымаем санітарны пашпарт, тады пачнём работу.

 Ужо  прайшоў адпаведнае навучанне адзін урач і рэнтген-лабарант. У бліжэйшы час на базе Брэсцкага анкадыспансера пройдуць навучанне яшчэ некалькі спецыялістаў.

Аб падрабязнасцях арганізацыі прыёму пацыентаў на новы від абследавання расказаў загадчык рэнтгенаўскага аддзялення Аляксандр Клімашэвіч.  У змену кабінет мамаграфіі зможа прымаць у тэставым рэжыме каля 10 чалавек, а потым прапускная здольнасць будзе павялічана да 20 чалавек. Пасля праходжання ўсіх тэставых мерапрыемстваў у планах таксама праводзіць абследаванне на платнай аснове. А ў бліжэйшыя гады мамаграфіяй будзе ахоплена так званая скрынінгавая група – гэта жанчыны ва ўзросце ад 45 да 70 гадоў. Гэта неабходнасць звязана з узроставымі змяненнямі ў арганізме жанчыны. Па назіраннях спецыялістаў, эфектыўнасць скрынінгавай мамаграфіі вельмі высокая. Яна дазваляе выявіць хваробу фактычна ў “зародышы”, калі памер новаўтварэнне не вызначаецца на прашчупванні.

Галоўны ўрач Васіль Юзэфовіч дадаў, што зразумела, рабіць усім падрад мамаграфію, пачынаючы з 25-гадовых жанчын, сэнсу няма. Але калі пры самадыягностыцы ўсё  ж узніклі сумненні, то лепш звярнуцца да ўчастковага тэрапеўта ці ўрача-гінеколага, які накіруе на УЗІ ці мамаграфію. А вось ужо ўзроставы зрэз жанчын ад 45 да 70 раз у два гады без усялякіх сімптомаў ёсць неабходнасць праверыць. Бо ад ранняга выяўлення новаўтварэнняў залежыць канчатковы поспех лячэння ў будучым. Нагадаю, казаў Васіль Міхайлавіч, калі сёлета праходзіла ў нашым раёне прафілактычная онкаакцыя, мамаграфію прайшлі каля 50 чалавек і ў дваіх жанчын выявілі паталогію. Добра, што гэта была не анкалогія, але жанчыны прааперыраваны, фібраадэномы выдалены, а гэта пухліны, якія фактычна з’яўляюцца перадракавымі.

 

Валянціна БОБРЫК. Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.

На здымку: рэнтген-лабарант Наталля Локун каля мамаскана.

Мы на карте

Регистратура 8(01645) 9-53-53

Приемная 8(01645) 9-10-26

Горячая линия 8(01645) 9-10-26

0800-1300
1400-1700

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.