Russian Belarusian English
rtmoivc@brest.by Регистратура 8(01645) 9-53-53 Приемная 8(01645) 9-10-26 Горячая линия 8(01645) 9-10-26 0900-1000

Прафесар, доктар медыцынскіх навук кансультаваў землякоў

 У Год малой радзімы адбываецца шмат падзей, якімі хочацца ганарыцца. Адна з іх – адкрытае бясплатнае кансультаванне жыхароў Целяханаў, навакольных вёсак і суседніх райцэнтраў доктарам медыцынскіх навук, прафесарам кафедры інфекцыйных захворванняў  Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта, членам-карэспандэнтам Акадэміі медыцынскіх навук Рэспублікі Беларусь  і Нью-Ёркскай акадэміі, вынаходнікам – аўтарам трох дзясяткаў патэнтаў, выдатнікам аховы здароўя і заслужаным дзеячам навукі Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Цыркуновым.

Пры ўсёй загружанасці і шчыльным графіку дзелавых сустрэч прафесара, які яшчэ штогод і кіраўнік кандыдацкіх і доктарскіх для пяці-сямі ўрачоў, рэдактар прафесійнага часопіса, аўтар шматлікіх навуковых артыкулаў і кніг, выступоўца з дакладамі па медыцыне ў болей за 30 краін свету, ён выкраіў сваім землякам некалькі гадзін свайго асабістага часу падчас кароткага наведвання радзімы. Аб адкрытым кансультатыўным прыёме, які прысвячаўся ў Год малой радзімы землякам, было аб’яўлена на раённым свяце “Целяханскі бічаўнік”. І не адкладваючы ў доўгую скрыню, бясплатнае кансультаванне адбылося вечарам 18 ліпеня. 

У зале Целяханскага ЦКіВЧ сабралася каля чатырох дзясяткаў чалавек. Але і да пачатку сустрэчы з прафесарам такога высокага 
ўзроўню людзі прасілі пракансультаваць. Не ўсе звароты былі па профілі Уладзіміра Цыркунова, як інфекцыяніста і гепатолага, але карысныя парады атрымаў кожны. Як кажуць, “свежае вока” на заключэнне ўрачоў не толькі мясцовых, а і раённых, і абласных, у звязцы з высокім прафесіяналізмам Уладзіміра Максімавіча, жыццёвым аптымізмам як чалавека, прымушалі хворых і іх сваякоў паглядзець на свае праблемы з новага боку. Іншы раз дробязі ў аналізах, выпадковыя пытанні праяснялі карціну анамнезу і патрабавалі карэкціроўкі лячэння, іншым пашанцавала атрымаць накіраванне на дадатковае абследаванне, а хто з прысутных папоўніў свой багаж ведаў па тым ці іншым захворванні, ад якога пакутуюць многія. Цікава было даведацца і аб сусветных адкрыццях у медыцыне, аб прагрэсіўным руху навукі ў барацьбе з віруснымі і хранічнымі гепатытамі, аб анлайн-кансультацыях з прафесарамі краіны. 

Вялікай навінай стала паведамленне прафесара, што хранічны гепатыт “С”, лячэнне якога раней патрабавала дзясяткі тысяч долараў, з 2014 года паспяхова лечыцца і ў нас, у Беларусі. “Сёння выпускаецца ад гэтай хваробы лякарства ў нас і лячэнне стала бясплатным – адна таблетка ў дзень і праз тры месяцы – яўны станоўчы вынік”, – казаў Цыркуноў. 

Рывок у медыцыне зроблены па лячэнні хранічных танзілітаў. Прафесар папярэдзіў, што практычна кожны чалавек мае хранічны танзіліт, але ў адных частыя абвастрэнні, у іншых яны рэдкія ці іх не бывае. Тым не менш, міндаліны не павінны выдаляцца, бо ўнутры іх знаходзяцца мікробы, з якіх можна зрабіць самую дзейсную вакцыну менавіта для таго чалавека, у каго бралі пасевы на аналіз, і фарміраваць правільна імунітэт да ўласных мікробаў.

Асабіста для сябе аўтар радкоў зрабіла адкрыццё маленькага сакрэту эфектыўнасці кансультавання Цыркуновым. Элементарная парада: піць лякарства за паўгадзіны да ежы. Ці часта мы да яе прыслухоўваемся? А калі гучыць у дадатак тлумачэнне, чаму менавіта так трэба рабіць, а не інакш, каб быў эфект, то лячэнне атрымліваецца асэнсаваным і эфектыўным. “Вузкасць” спецыялістаў іншы раз не дазваляе паглядзець на правя-
дзенне лячэння ў комплексе. Адзін вузкі спецыяліст назначае пацыенту тры-чатыры лякарствы, другі яшчэ столькі ж, а потым урач не можа зразумець чаму няма паляпшэння. А прычынай гэтага можа стаць проста вялікая колькасць лякарстваў, на якія “абураецца” печань і дае “водгук” у выглядзе высыпанняў ці іншым чынам. 

Бралі кансультацыю і хворыя са складанымі выпадкамі захворванняў, але і атрымлівалі дзейсныя парады, заспакаенне і аптымістычны зарад і тыя, чые недамаганні – гэта і не хвароба, а вынік няўважлівых адносін да ладу жыцця, які патрабуе карэкцыі ў большым ужыванні вады ці ў барацьбе з лішняй вагой.
Слухаць было прафесара вельмі цікава, бо ў такой даступнай форме вёўся прыём, што занепакоенасць хваробамі адыходзіла, а нараджалася цікавасць, як дзіўна ўстроены чалавек, як важна ўлічваць непрыкметныя дэталі для паспяховага лячэння хвароб. І калі б у зале, дзе вялося кансультаванне, былі юнакі і дзяўчаты са старшакласнікаў, упэўнена, многія з іх захацелі б стаць доктарам, як Цыркуноў.
Валянціна БОБРЫК. 
Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.

Мы на карте

Регистратура 8(01645) 9-53-53

Приемная 8(01645) 9-10-26

Горячая линия 8(01645) 9-10-26

0900-1000

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.